Аповесць Івана Шамякіна "Ахвяры"
Аповесць I. Шамякіна "Ахвяры", як і многія творы пісьменніка, прысвечана падзеям Вялікай Айчыннай вайны. У ёй аўтар уздымае новую для беларускай літаратуры праблему, якая доўгі час замоўчвалася ці. няправільна ацэньвалася. У цэнтры ўвагі пісьменніка — дзейнасць Мінскага падпольнага і партызанскага руху, а таксама складаныя ўмовы ўзаемадзеяння падпольнага кіраўніцтва з прадстаўнікамі НКУС, засланымі быццам бы для карэкціроўкі сумесных дзеянняў арганізацый. Падзеі адбываюцца ў адным з партызанскіх атрадаў, які ўзначальвае Аляксей Іванавіч Ман. Паміж камандзірам атрада, начальнікам штаба Навумам Брагінскім і камісарам Ігарам Кіпенем складваюцца адносіны ўзаемаразумення, узаемавыручкі, што, безумоўна, дапамагала ў агульнай барацьбе з акупантамі. Няма ніякага недаверу і недагаворвання паміж героямі твора, хаця Брагінскі — былы капітан-акружэнец, а Ман — былы "вораг" народа, які зведаў на сабе ўсе жахі допытаў у засценках НКУС. У жыццё партызанскага атрада ўмешваецца прадстаўнік спецгрупы НКУС Золатаў Якаў Міхайлавіч, закінуты ў тыл ворага для кантролю над дзейнасцю партызанаў і падпольшчыкаў. Усю сваю кіпучую дзейнасць ён будуе на недаверы, падазронасці, збіранні кампраматаў, падаўленні волі чалавека, на шантажах, правакацыях, грубай фізічнай сіле. Прымітыўна разумеючы задачы барацьбы з ворагам, Золатаў спрабуе ўзяць у свае рукі кіраўніцтва атрадам. На шчасце, гэтага не атрымалася, бо людзі больш давяраюць Ману. Прыслужнік сталінскай машыны, Золатаў любой цаной хоча выслужыцца перад кіраўніцтвам. І таму ён лёгка прыняў за праўду варожыя выдумкі аб тым, што падполле арганізавалі самі немцы ў правакацыйных мэтах, і паслаў у Маскву радыёграму. Шкода, якую нарабілі гэтыя дзеянні, сёння агульнавядомая. Па загадзе П. К. Панамарэнкі ўсім аб'яднанням і групам было забаронена ўступаць у якія-небудзь сувязі з мінскімі арганізацыямі, што, па сутнасці, паралізавала іх дзейнасць, прымусіла змагацца без скаардынаванасці, паасобку. У такіх умовах Золатаў стаў асабліва "пільным". Ён з'яўляецца віноўнікам гібелі смелага і адважнага юнака, кіраўніка падпольнай групы Стася Шабовіча, многіх няшчасцяў у атрадзе. У канцы твора I. Шамякін паказвае маральны крах Золатава. Ён трапляе ў рукі фашыстаў, пачынае спраўна служыць ім. Для такіх людзей усё роўна, каму і як прыслужваць, бо для ўласнага выжывання і дабрабыту яны гатовы ахвяраваць усім святым у жыцці.
Гартаючы старонкі твораў Івана Шамякіна
Народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін належыць да пакалення пісьменнікаў, маладосць якіх была апалена і загартавана вайной. Магчыма, па гэтай прычыне большасць яго твораў так ці інакш звязана з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Тэме вайны прысвечаны аповесці "Помста", "Гандлярка і паэт", "Ахвяры", раманы "Глыбокая плынь", "Снежныя зімы", "Сэрца на далоні", пенталогія "Трывожнае шчаеце". У цэнтры аповесці "Помста" — лёс маёра Раманенкі, у якога ў вайну загінулі маці, жонкі і дачка. Герой твора, палаючы помстай, адшуквае сям'ю ката. Аднак адплаціць той жа манетай жонцы і дзецям Візэнера салдат-пераможца не змог: перамагла высокая чалавечнасць, духоўная моц. Раман "Глыбокая плынь" прысвечаны партызанскай барацьбе супраць фашысцкіх захопнікаў. Цэнтральным героем у ім з'яўляецца настаўніца і партызанская сувязная Таццяна Маеўская, якая выратавала яўрэйскага хлопчыка, выдаўшы яго за сваё дзіця. Асноўная ўвага ў рамане акцэнтуецца на гераізме і бясстрашнасці партызан, іх патрыятызме, адданасці Радзіме (вобразы камісара брыгады Лясніцкага, камандзіра брыгады Прыборнага, калгаснага пчаляра Карпа Маеўскага, разведчыка Буйскага, шафёра Майбарады). Ваенныя падзеі ў рамане "Сэрца на далоні" паказваюцца ў рэтраспектыўным плане. Героі яго — доктар Яраш, пісьменнік і журналіст Шыковіч, дачка падпольшчыка Савіча Зося — змагаюцца супраць дэмагога і кар'ерыста Гукана за аднаўленне праўды і справядлівасці ў дачыненні да дзейнасці падполля і яго ўдзельнікаў, за рэабілітацыю імён адважных патрыётаў, выкрыццё сапраўдных здраднікаў. У цэнтры ўвагі пенталогіі "Трывожнае шчасце" — лёс пакалення, што прайшло праз цяжкія ваенныя выпрабаванні і засталося верным сабе і суровай жыццёвай праўдзе. Пра цяжкія ўмовы партызанскай і падпольнай барацьбы, няўмелае ўмешванне ў дзейнасць партызанскіх атрадаў прадстаўнікоў НКУС, пра лёс абаронцаў радзімы, якія і на вайне адчулі жудаснае ўздзеянне таталітарнай палітыкі страху і здзекаў, расказваецца ў аповесці "Ахвяры". У аповесці "Гандлярка і паэт" пісьменнік паказвае, як у гады ваеннага ліхалецця нават прадстаўнікі сацыяльных нізоў духоўна сталеюць, становяцца свядомымі змагарамі з ворагам. Камароўская гандлярка Вольга Ляновіч пад уплывам Алеся Шпака маральна перавыхоўваецца, пачынае адчуваць адказнасць не толькі за сябе і свае ўчынкі, але і за іншых. У канцы твора яна (замест Алеся) выконвае рызыкоўнае заданне партызанскага камандавання і гіне як адданы патрыёт, дзейсны змагар за вызваленне радзімы. Творы I. Шамякіна прасякнуты публіцыстычнай накіраванасцю думкі, высокім грамадзянскім пафасам, страснасцю, вызначаюцца займальнасцю сюжэта, кампазіцыйнай стройнасцю, актуальнасцю тэматыкі. Пісьменнік часта звяртаецца да надзённых праблем сучаснасці. У рамане "Атланты і карыятыды" аўтар даследуе праблемы жыцця сучаснага горада. Галоўны архітэктар горада Максім Карнач — мастак, эстэт, неардынарны, мэтанакіраваны, адказны і сумленны чалавек — выступае супраць будаўніцтва на тэрыторыі горада хімічнага камбіната. У вобразах Карнача і яго ярых апанентаў Макаеда і Ігнатовіча паказваецца барацьба, супрацьстаянне архітэктурна-гарманічнага (комплекснага) і кансерватыўна-практычнага (абыякавага) поглядаў на забудову сучаснага горада. Раман "Злая зорка" — першы празаічны твор пра чарнобыльскую бяду ў беларускай літаратуры. Напісаны з сацыяльна-публіцыстычным і гуманістычным пафасам, ён раскрывае адну з драматычных старонак у жыцці нашага народа. Дзеянне ў рамане адбываецца ў адным з раёнаў Гомельскай вобласці. Пачынаецца твор са сцэны вяселля Глеба Пустахода і Ірыны Пыльчанка, якое, на жаль, прынесла не радасць, а бяду. Аўтар паказвае трагічны лёс людзей, якія, пражыўшы ўсё жыццё на гэтай зямлі, вымушаны ехаць на чужыну. Ахвярамі Чарнобыля становяцца Ліза Пустаход і Глеб Пыльчанка.Трагічнае гучанне ў рамане набываюць прыродаапісанні і пейзажныя вобразы. Туман, напрыклад, становіцца ўвасабленнем сілы зла. Сонца перастала несці людзям святло і жыццё, яно нібы адарвалася ад неба, спыніла свой ход і павісла: "I гэтак будзе вісець, І не здолее ўзысці, страціўшы сілу". Прырода як бы спыніла сваё развіццё, пратэстуючы супраць безгаспадарлівых адносін да ўсяго навакольнага, надбайнасці і бяздушнасці. Аўтар крытычна паказвае кіруючую, камандна-бюракратычную сістэму рэспублікі, на сумленні работнікаў якой перакрэсленыя чалавечыя жыцці, пакалечаныя лёсы, страчаныя надзеі (вобразы першага сакратара раённага камітэта партыі Сінякова і яго стрыечнага брата Лявонція Мікалаевіча). Увесь жа цяжар чарнобыльскай аварыі абрушваецца на плечы старшыні райвыканкама Уладзіміра Паўлавіча Пыльчанкі, які ў крытычных абставінах адчувае адказнасць за людзей, востра перажывае бяду роднай зямлі, кіруе высяленнем з атручанай зоны. Складаныя і супярэчлівыя змены ў грамадскім жыцці 80—90-х гг. аказалі значны ўплыў на творчасць многіх пісьменнікаў, у тым ліку і І. Шамякіна. Маэстра слова, застаючыся прыхільнікам "сацыяльна-справядлівага" сацыялізму, не ўсё прымае ў сённяшняй рэчаіснасці. У аповесцях "Сатанінскі тур", "Падзенне", "Без пакаяння", "Выкармак" ён выступае супраць усталявання ўлады долара і воўчых адносін паміж людзьмі, выкрывае новаспечаных "прадпрымальнікаў" і "дзелавых" людзей, якія спрабуюць стаць гаспадарамі жыцця, змагаецца з жорсткасцю, насіллем, бязладдзем, якія запанавалі ў грамадстве, нясе чытачам праўду пра трагізм сённяшняга жыцця, дзе на вачах пачынаюць абясцэньвацца самыя высокія маральныя і агульначалавечыя каштоўнасці.
Шляхі-дарогі Пятра Шапятовіча і Сашы Траянавай (па пенталогіі Івана Шамякіна "Трывожнае шчасце")
Не верце, калі хто скажа, што
хоць адна дарога ў жыцці легкая.
I. Шамякін
Сярод усіх твораў народнага пісьменніка Беларусі I. Шамякіна вылучаецца пенталогія "Трывожнае шчасце". Лёс яе герояў асацыіруецца з лёсам усяго пакалення, што прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны, змагаючыся на франтах, у партызанскіх атрадах, у цяжкіх пасляваенных умовах удзельнічала ў аднаўленні народнай гаспадаркі. Галоўныя героі пенталогіі — Пятро Шапятовіч і Саша Траянава. У першай аповесці "Непаўторная вясна", якую можна назваць гімнам юнацкаму каханню, паказаны перадваенныя гады. Пятро (студэнт тэхнікума) і Саша (толькі што скончыла медвучылішча) кахаюць адзін аднаго. Іх першае пачуццё ўзнёслае, непасрэднае, рамантычнае. Сарамлівы, поўны надзей і захапленняў, Пятро па натуры паэт. Усе яго вершы, крыху наіўныя, але шчырыя, прысвячаліся Сашы. Безумоўна, дзяўчына была вартай яго ўзнёслых вершаў і сардэчных прызнанняў. Адсутнасць жа жыццёвага вопыту, юнацкі максімалізм, пачуццё рэўнасці часам прыводзяць да непаразуменняў, спрэчак, складанасцей ва ўзаемаадносінах герояў. Аўтар імкнецца раскрыць духоўны свет маладых людзей, глыбіню іх пачуццяў, грамадзянскіх пазіцый. У хуткім часе недаразуменні герояў скончыліся, і Саша становіцца жонкай Пятра. Перад пачаткам вайны Пятра забіраюць у армію, і героі расстаюцца на доўгі час. У другой аповесці ("Начныя зарніцы") расказваецца пра лёс Сашы ў гады вайны, пра разгортванне падпольнай і партызанскай барацьбы на Беларусі. Саша застаецца з дачкой Ленай ва акупіраванай тэрыторыі і прымае актыўны ўдзел у змаганні з ворагам. Разам з братам Данікам, Цішкам Матылём, Колем Трапашом, Толем Кустарам яна выконвае самыя небяспечныя заданні. Характар Сашы асабліва ярка праявіўся ў эпізодзе, калі яна, выконваючы партызанскае даручэнне, павінна была выдаваць параненага камісара за свайго мужа. Партызанскім камісарам быў настаўнік Уладзімір Іванавіч Лялькевіч, які яшчэ да вайны рабіў Сашы прапанову выйсці за яго замуж. Праз узаемаадносіны Сашы з Лялькевічам пісьменнік праўдзіва, эмацыянальна, псіхалагічна абвострана паказаў, што цяжкасці вайны ўскладняліся і маральнымі выпрабаваннямі. Саша з годнасцю прайшла праз гэтыя выпрабаванні: не пайшла за абставінамі, выстаяла, захавала вернасць блізкім. Суровы вопыт ваенных гадоў, калі I. Шамякін служыў на Поўначы ў зенітных войсках, лёг у аснову аповесці "Агонь і снег". Яна прысвечана франтавому жыццю Пятра Шапятовіча. Напісаная ў форме франтавога дзённіка, аповесць вытрымана ў дакументальным стылі. У ёй праўдзіва паказаны шлях унутранага ўзмужання галоўнага героя (першы бой батарэі з нямецкімі афіцэрамі, першы збіты самалёт, смерць Сені Пясоцкага, бяздушнасць, залішняя падазронасць Кідалы, цяжкае раненне). У чацвёртай аповесці Пятро пасля цяжкага ранення і выпіскі са шпіталя аказваецца ў родных мясцінах, дзе шырока разгарнулася партызанская барацьба. Адбываецца сустрэча Пеці і Сашы, але вайна настолькі пераблытала лёсы, ускладніла іх узаемаадносіны, што поўнага разуменна героі не знайшлі. Аповесць "Мост" — пра новы этап у каханні Пятра і Сашы. Дзеянне адбываецца пасля вайны. Героі не ваююць, але і ў 1946 г. ім не лягчэй. Пеця працуе настаўнікам, Саша — загадчыцай фельчарскага пункта. Аўтар паказвае цяжкія пасляваенныя гады. Мацнее пачуццё глыбокай унутранай блізкасці герояў, якія аднолькава адчуваюць жыццё, аднолькава ацэньваюць падзеі. Мост, які злучае два процілеглыя берагі ракі, злучыў два людскія сэрцы. У вобразах Сашы Траянавай і Пятра Шапятовіча I. Шамякін увасобіў тыповыя рысы характару таго пакалення моладзі, на долю якога выпалі цяжкія гады ліхалецця і аднаўленчага перыяду. Героі прайшлі ўсе выпрабаванні жыццём, засталіся вернымі сабе і суровай праўдзе жыцця.
Сочинения Маральна-этычная праблематыка у пенталогii Iвана Шамякiна "Трывожнае шчасце".
Пенталогiя I. Шамякiна "Тревожнае шчасце” пiсалась на працягу 1956-1964г., у яе увашлi наступныя аповесцi: "Непауторная вясна” (1957), "Начныя зарнiцы” (1958), "Агонь i снег” (1959), "Пошукi сустрэчы"(1959), "Мост"(1964).
"НЕПАУТОРНАЯ ВЯСНА” -- твор, у якiм узнiкае, расце, набiрае сiлу каханне Сашы Траянавай i Пятра Шапiтовiча. Яны кахалi i былi самыя шчаслiвыя людзi на свеце. Памiж iмi узнiкалi драбязныя непаразуменнi, якiя знiкалi самi сабой. Лёс наладжвае сапрауднае выпрабаванне Сашы: пасля выпускнога вечара у тэхнiкуме Пятро захварэу. Аднак няшчасце мiнаецца. Пятро ачуньвае. У вобразах Пятра i Сашы пiсьменнiк увасобiу тыповыя рысы таго пакалення савецкiх людзей, якое расло, дужела, набiралася сiл. Даносяцца грозныя навiны: фашыстская Германiя напала на Польшчу. Аповесць канчаецца развiтаннем Сашы з Пятром, якi iдзе служыць у армiю.
"НАЧНЫЯ ЗАРНIЦЫ” -- Саша вельмi многа перажыла. Трывога за лес маленькай дачкi, за лес Пятра, якi ваюе з ворагам у снягах пауночы. Саша уступае у падпольную арганiзацыю, лечыць камiсара партызанскага атрада Лялькевiча, памагае у яго нялегкай дзейнасцi. Не раз трапляла Саша у драматычныя становiшча, не раз зазiрала ей у вочы смерць. Нянавiсць да ворага, клопат i трывога за дзiця, за мужа, за меньшага брата памагаюць ей адолець страх, знасцi сiлы для барацьбы. У гэты суровы час нязменнай засталася вернасць у каханне, пяшчота да маленькай дачкi.
"АГОНЬ I СНЕГ” -- форма дзеннiка, якi вядзе Петр Шапятовiч. Герой расказвае пра складанасць барацьбы з наймiтамi варожай авiяцыi i парашутнымi дясантамi у суровых умовах Кольскага паувострава. Герой дзелiцца перажываннямi, трывогай за лес Сашы, дачкi, Пятро ператвараецца у камандзiра батарэi, з вялiкай адказнасцю ен ставiцца да сваiх падначальных. Агонь i снег. Гэтыя вобразы перадаюць умовы, у якiх ваюе Шапятовiч.
"ПОШУКI СУСТРЭЧЫ". Пераносяць на бел. землю. Пятро, ачуняушы у шпiталi, трапляе у родныя мясцiны. Смелыя налеты на фашыстау. Зноу цяжкае раненне. Доктар Марыя Сяргееуна, мацi Сенi Пясоцкага, з якiм Пятро разам ваявау на фронце, ратуе яму жыцце. Паказваецца змаганне партызан i падпольшчыкау у тыле ворага.
"МОСТ". Пятро i Саша, у шчаслiвае каханне якiх жорстка уварвалася вайна i на доугiя гады параскiдала па свеце, зноу разам. Былы лейтэнант, абаронца пауночных рубяжоу Радзiмы, удзельнiк партызанскага змагання на бел. зямлi П. Ш. працуе настаунiкам. Яго любiмая Саша, падпольшч. у днi вайны, вярнулася да даваеннай прафесii -- лечыць людзей, яны шчаслiвыя, што у час вялiкага гора былi разам з народам, што у агульнай перамозе над ворагам ёсць iх доля. Яны працуюць, гадуюць дачку, дапамагаюць хутчэй загаiцца жахлiвым ранам вайны.
1. Пiсьменнiк iранiзуе над сваiм героем, высмейвае залiшнюю падазронасць закаханага. Пятру здаецца, што Саша залiшне холадна яго сустракае, адольвае сумненне: цi кахае яго Саша. Саша, саромеючыся, што па весцы пойдзе навiна, быццам да яе прыехау каханы, называе яго сваяком.
2. Саша, злавiушы закаханы позiрк Лялькевiча або бачычы, як ён стараецца не патурбаваць яе лiшняй просьбай або даручэннем, злуецца i абураецца. Ей здаецца, што, адказаушы на ласку Лялькевiча, яна здадзiць Пятру, якi недзе пралiвае кроу у суровых пауночных снягах.
3. Сцена смерцi Цiмкi. Саша i Лялькевiч правялi трывожную ноч. Яны перажываюць вялiвае гора. Целую ноч яны не спалi, ратавалi Цiмку. Мацi Цiмкi сэрцам адчула трывогу, раненька прыйшла да Траяновых. Пачалася размова. Усе супакойваюць мацi святой маной, быццам Цiмка пайшоу з партызанамi.
Здесь представлены комментарии некоторых спортивных состязаний, а также оценка вопросов, сыгранных в телевизионных клубах "Что? Где? Когда?" России и Беларуси. Особое внимание будет уделено игровым видам спорта (футбол, хоккей). Найдут для себя полезное и любители шахмат и шахматной композиции.
Здесь представлены лучшие, на наш взгляд, книги по математике, физике, астрономии, информатике, и некоторым другим предметам. Также предлагается подборка научно-популярной литературы и книг по интеллектуальным играм. Здесь указаны ссылки, по которым Вы можете их скачать.