Васіль Цяпінскі

Рейтинг:   / 1
ПлохоОтлично 

Кароткі змест Прадмова

Працягнуў справу Ф. Скарыны па перакдаду і выданню Бібліі. 3-за складанасці працы (В. Цяпінскі побач з перакладам на родную мову змясціў паралельна тэкст стараславянскі), недахопу матэрыяльных сродкаў ён пераклаў і выдаў у 70-я гг. XVI ст. толькі частку Евангелля. Да кніг Бібліі В. Цяпінскім была напісана страсная публіцыстычная прадмова, якая па невядомых прычынах засталася неапублікаванай.

У літаратуры таго часу няма больш рашучага выступлення ў абарону роднай мовы і нацыянальнай культуры. В. Цяпінскі быў перакананы, што толькі з дапамогай асветы і адукацыі на роднай мове можна супрацьстаяць асімілятарскай палітыцы з боку Польшчы. Ён першым з беларускіх асветнікаў выступіў супраць паланізацыі роднага краю, заклікаў духоўных і свецкіх феадалаў агульнымі намаганнямі ствараць і падтрымліваць нацыянальныя школы і навуку.

В. Цяпінскі тлумачыць, чаму ён узяўся за пераклад кніг Бібліі.

«...Владыки и нихто з учоных через так многий час не хотели, — з убогое свои маетности народу моему услугую». Аўтар «Прадмовы» называв тыя хрысціянскія народы, якія даўно «слово божее з латинских и иных писм своим теж езыком прирожоным перакладати и читати почали». Сэрца слязьмі абліваецца, гаворыць ён, бачачы, як вялікія князі і багатыя паны, нявінныя дзеткі, мужы і жонкі занядбалі сваю мову, некаторыя з іх і пісаць на ёй і з Богам гаварыць саромеюцца. Продкаў некаторых нашых, што паказалі сябе «не толко в своем, але теж и в розных езыках науки», называлі «залатавустамі», Калі б яны цяпер былі, то надта засмуціліся б, «видечи, яко краса и оздоба народу их в потомстве их отнята а просто загинула».

Звяртаючыся да паноў і духавенства, В. Цяпінскі нагадваў пра іх абавязак клапаціцца аб простым людзе, яго навучанні. На гэта, а «не на марнотрацтва, не на строй и што такого», павінны траціцца багацці, якія перайшлі ў спадчыну ад продкаў. Школы, на думку асветніка, павінны даваць больш ведаў, «.. леч не такой, яко тепер на вечный свой встыд только прочести и то ледво в своем езыку на болшь учате».

У канцы «Прадмовы» В. Цяпінскі заклікае ўсіх да цярпімасці. «Не мець варожасці да тых, хто нас щипанем, ожиганем преследують», а просіць пана Бога і за іх.

Критические заметки

Здесь представлены комментарии некоторых спортивных состязаний, а также оценка вопросов, сыгранных в телевизионных клубах "Что? Где? Когда?" России и Беларуси.  Особое внимание будет уделено игровым видам спорта (футбол, хоккей). Найдут для себя полезное и любители шахмат и шахматной композиции. 

Читать

Лучшие книги

Здесь представлены лучшие, на наш взгляд, книги по математике, физике, астрономии, информатике, и некоторым другим предметам. Также предлагается подборка научно-популярной литературы и книг по интеллектуальным играм. Здесь указаны ссылки, по которым Вы можете их скачать.

Перейти к книгам